Галоўная старонка
Заходні фронт — адзін з тэатраў ваенных дзеяньняў Першай сусьветнай вайны (1914—1918). Гэты фронт ахопліваў тэрыторыю Бэльгіі, Люксэмбургу, Эльзасу, Лятарынгіі, райнскія правінцыі Нямеччыны, а таксама паўночны ўсход Францыі. Працягласьць фронту ад ракі Шэльды да швайцарскай граніцы складала 480 кілямэтраў, у глыбіню — 500 кілямэтраў, ад Райну да Кале. Заходняя частка тэатру ваенных дзеяньняў уяўляла сабою раўніну з разгалінаванай дарожнай сеткай, зручную для дзеяньняў буйных вайсковых аб’яднаньняў; усходняя частка пераважна горная (Ардэны, Аргоны, Вагезы) абмяжоўвала свабоду манэўру войскаў. Асаблівасьцю Заходняга фронту было яго прамысловае значэньне (вугальныя капальні, жалезная руда, разьвітая апрацоўчая прамысловасьць). У сваіх спробах прарваць лінію фронту абодва бакі ўжывалі новыя ваенныя тэхналёгіі: атрутныя газы, самалёты, танкі. Нягледзячы на пазыцыйны характар баёў, Заходні фронт меў найважнейшае значэньне для заканчэньня вайны. Вырашальнае наступленьне саюзьнікаў увосень 1918 году прывяло да паразы нямецкай арміі і заканчэньня Першай сусьветнай вайны. Служба вонкавай выведкі Расеі — выведвальнае ведамства Расеі, заснаванае ў сьнежні 1920 году ў якасьці Замежнага аддзелу Ўсерасейскай надзвычайнай камісіі па барацьбе з контрарэвалюцыяй і сабатажам. На 2021 год прэс-бюро СВВ Расеі месьцілася ў Цэнтральнай адміністрацыйнай акрузе Масквы па вуліцы Астожанка, д. 51, корп. 1. У сьнежні 2000 году ў Маскве кіраўнікі выведак Садружнасьці незалежных дзяржаваў падпісалі Пагадненьне «Аб прынцыпах і асноўных напрамках супрацы органаў бясьпекі і выведвальных службаў дзяржаваў-удзельніцаў СНД у галіне выведвальнай дзейнасьці». Таксама бакі зацьвердзілі Палажэньне аб штогадовай Нарадзе іх кіраўнікоў. У 2006 годзе кіраўнік СВВ Расеі таксама ўвайшоў у склад Нацыянальнага антытэрарыстычнага камітэту і прэзыдыюм Міжведамаснай камісіі супрацьдзеяньня экстрэмізму ў Расеі. Цэнтральны апарат СВВ Расеі месьціўся ў Новамаскоўскай адміністрацыйнай акрузе ў вёсцы Бачурына Сосенскага пасяленьня. |
Актуальныя падзеі
Гэты дзень у гісторыі 31 студзеня: Дзень беларускае навукі Архіў · Сёньня 31 студзеня 2023 году · Абнавіць гэтую старонку Ці ведаеце вы... З новых артыкулаў (1—31 сьнежня)
|
![]() |
Вікізьвесткі Вольная база ведаў |
![]() |
Вікікнігі Падручнікі і дапаможнікі |
![]() |
Вікікрыніцы Вольныя дакумэнты |
![]() |
Вікіслоўнік Слоўнік і тэзаўрус |
![]() |
Вікісховішча Сховішча вольных файлаў |
![]() |
Вікіцытатнік Калекцыя цытатаў |
![]() |
МэдыяВікі Распрацоўка вольных праграмаў |
![]() |
Мэта-вікі Каардынацыя ўсіх праектаў Вікімэдыі |
![]() |
Віківандроўкі(анг.) Вольныя турыстычныя даведнікі |
![]() |
Віківіды(анг.) Слоўнік біялягічных відаў |
![]() |
Віківэрсытэт(анг.) Вольны ўнівэрсытэт |
![]() |
Вікінавіны(анг.) Вольныя навіны |